У Беларусі з’явяцца новыя 5- і 10-рублёвыя банкноты. Глядзіце, што зменіцца

У Беларусі па рашэнні Нацбанка мадыфікуюць банкноты наміналам 5 і 10 рублёў, якія цяпер знаходзяцца ў абарачэнні. З моманту іх выпуску прайшло 10 гадоў, і некаторыя дэталі на іх ужо не актуальныя, піша n*.by.

Раней паведамлялася, што ў мадыфікаваных банкнотах зменяць выявы архітэктурных помнікаў. Малюнкі прывядуць у адпаведнасць з актуальным знешнім выглядам з указаннем назвы намаляваных будынкаў.

Таксама на новых банкнотах не будзе рэквізіту «Старшыня Праўлення» і факсіміле подпісу старшыні праўлення Нацбанка Пятра Пракаповіча, які пайшоў у адстаўку яшчэ ў 2011 годзе.

Акрамя таго, на банкнотах заменяць год выпуску ў абарачэнне: замест «2009» для банкнот наміналамі 5 і 10 рублёў — «2019».

Выявы новых банкнот яшчэ няма.

Мяркуецца, што ў 2020 годзе з’явяцца новыя 20- і 50-рублёвыя банкноты.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024