«Спланаваная правакацыя ў чаканні скандалу». Гродзенцы аб прапанове паставіць помнік Сталыпіну

Яшчэ 26 красавіка з’явілася інфармацыя, што ў Мінску падчас «Столыпинских чтений» абмяркоўвалі ролю асобы Сталыпіна ў агульнай гісторыі Расіі і Беларусі і прапанавалі ўсталяваць яму помнік у Гродна. Гродзенцы хутка адрэагавалі на прапанову прарасейскіх арганізацый і выказалі сваё меркаванне.

Каментары ўзятыя з сацыяльных сетак

Eugene Asnareuski: Сталыпіну ў Гродне было добра, па меншай меры на наступнае прызначэнне — у Саратаў, ён не рваўся. Што тычыцца неабходнасці помніка гэтаму дзеячу, то тут усё проста: русскамірцам — патрэбен, заходнікам — не. Нейкага адчувальнага ўнёску ў развіццё горада ён не зрабіў. Гэта факт. У адрозненне ад, да прыкладу, Баторыя. У дзяржаве, дзе Леніны стаяць на плошчах, Сталыпін дакладна мае ўсе шанцы з’явіцца. Прычым ён нават будзе далёка не горшай фігурай у шэрагу ўсякіх іншых. Але асабіста мне ён сапраўды не патрэбны. У рамках той ідэалогіі, якую я лічу найлепшай для беларусаў, героямі з’яўляюцца Вітаўт і Баторый, але ўжо сапраўды не Сталыпін.

Miečysłau Supron: Хопіць і мемарыяльнай табліцы яму. Баторыю вось помніка не дазволілі: навошта маўляў, вуліца ж ёсць.

Дзіма Бандарчук: У чаргу. Пасля В.Быкава, С.Баторыя, Вітаўта, Боны або, ў рэшце рэшт, Святога Губерта.

Геня Шнипко: Спадабаўся комент Дзімы! Горад абавязаны падымаць на п’едэстал сваіх знакамітых жыхароў! Горад абавязаны аплаціць працы майстроў, якія захочуць увекавечыць дадзеных людзей! Але! Ёсць замежнікі, якія ўсім сэрцам наш горад любілі і ўпрыгожвалі яго, прымнажалі яго багацці. Іх не грэх увекавечыць! Напрыклад — Жылібер! А нам усё вядома пра майстроў і кіраўнікоў - якія будавалі касцёлы і цэрквы, кірхі і сінагогі, якія дайшлі да нашых дзён, палацы і прыгожыя дамы? Мы глядзім на гэтую прыгажосць кожны дзень! Так, Элізу Ажэшка ўвекавечылі палякі. СССР проста захаваў яе дом — музей, і нават перанёс далей ад дарогі. А наша Беларусь што зрабіла для нашага горада? Што мы з вамі робім для яго? Толькі спрачаемся! Руслан аднаўляе гісторыю Гродна! Пахвальна! Але і вы, сябры, станавіцеся, нарэшце, гаспадарамі сваёй краіны! Іншага такога выпадку ў краіны не будзе. Калі не навядзяце парадак у горадзе і краіне, не пасадзіце сады і лесу, не адновіце закатаныя ў асфальт азёры і крыніцы — 0 вам цана! І вашым жаданням — таксама! І будуць нашы прапраўнукі успамінаць Дзяржаву Беларусь, якую прамігалі іх продкі - то бок мы! Горад абавязаны памятаць сваіх годных і тых, што любяць яго гараджане, без абмежаванняў! Па справядлівасці, а не па нацыянальных прыкметах!

Вячаслаў Швед: Як аўтар кнігі пра Гродзенскіх губернатараў лічу, што помнік не патрэбны. Кніга і мемарыяльная дошка зафіксавалі факт у старонках гісторыі Гродна. А помнікі ставяць сваім героям.

Максім Яўменаў: Навошта? Ён быў то губернатарам Гродна ўсяго два гады. Нічога звыш выбітнага для горада не зрабіў. Словам, быў звычайным гораданачальнікам, якіх у нас было нямала. Яго далейшая дзейнасць на высокіх пасадах у Рускай імперыі нас асабліва не тычыцца. Гэта іх чалавек, няхай там і ставяць. У нас сваіх нямала выбітных людзей у гісторыі, гродзенцаў, якія для горада і краіны зрабілі значна больш рускіх чыноўнікаў, але чамусці ім помнікаў няма да гэтага часу. Калі мы не адзначым ролю сваіх у гісторыі, то хто тады гэта зробіць за нас?

Правакацыя ад прарасейскіх сайтаў

Ўкід інфармацыі з помнікам ад прарасейскіх арганізацый пракаментавала і гарадзенская журналістка Наталля Макушына, якая асвятляла падобную тэму для нямецкай дзяржаўнай медыякампаніі DW.

«Хачу заўважыць, што задуму з усталяваннем помніка Сталыпіну не высоўвалі ні гродзенцы, ні гарадзенскія ўлады. Гэтым заклапаціліся ўдзельнікі ўпершыню прайшоўшай 26 красавіка ў Мінску, на базе Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага універсітэта, так званых «Сталыпінскіх чытанняў». Гэтыя спадары чамусьці вырашылі, што «ідэі Сталыпіна могуць па-сапраўднаму змацаваць Расію і Беларусь», а яго асоба стане «прыкладам для моладзі дзвюх краін».

На мой погляд, гэта паходзіць на спланаваную правакацыю ў чаканні скандалу. Першакрыніцы інфармацыі пра помнік — прарасейскія рэсурсы. Пішуць яны сцвярджальна, каб не выклікаць у чытача і ценю сумненняў, што можа быць і па-іншаму — «У Гродне прапануюць пабудаваць помнік Сталыпіну». Як толькі іх прапанову атрымае адмову, з’явіцца шыкоўная нагода пакрычаць, што «мясцовыя ўлады ідуць следам за нацыяналістамі». Займаюцца раздзьмуццем скандалаў у Беларусі сайты Ross-bel.ru, Teleskop, Sozh, Vitbich, Berestje-News, GrodnoDaily, Mogilew.by, Podneprovie-Info, Imhoclub.by, Dranik, Politring. Sozh.info, Vitbich.org, Podneprovie-info.com, Grodnodaily.net, Berestje-news.org. Так што будзьце ўважлівыя. А пакуль лепш абмеркаваць, як у Горадні паставіць помнік Васілю Быкаву «.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024