Пакуль міліцыя шукала дзяцей, яны рабавалі краму

У пятніцу, 26 красавіка, знаёмыя паміж сабой дзевяцікласнікі пасля заняткаў у школе зніклі і не выходзілі на сувязь, расказалі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама. Падлеткі жывуць у розных населеных пунктах — у Астрыне і Новым двары, але добра паміж сабой сябруюць. Занепакоеныя бацькі чацвярых падлеткаў звярнуліся ў міліцыю.

Адразу ж пачаліся пошукі. Адпрацоўвалі ўсе магчымыя маршруты і магчымыя месцы з’яўлення дзяцей, у выніку іх удалося знайсці ў суботу — 27 красавіка.

Як аказалася, ініцыятарам уцёкаў стаў адзін са зніклых. Ноччу дзеці праніклі ў краму ў адной з вёсак, падсілкаваліся там прадуктамі і здзейснілі крадзеж на агульную суму 400 рублёў. Потым хлопцы ў яшчэ адной вёсцы з прыватных участкаў скралі ровары, на якіх адправіліся да бацькі (раней пазбаўленага бацькоўскіх правоў) аднаго з падлеткаў. Па дарозе да яго іх выявілі супрацоўнікі міліцыі. Дзеянням падлеткаў будзе дадзена прававая ацэнка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024