Конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна — 2019», арганізаваны БРСМ, прайшоў у Мінску 26 красавіка. Пераможную карону атрымала Таццяна Шчэрбач з Гродзенскага універсітэта імя Янкі Купалы, піша TUT.BY. У конкурсе ўдзельнічалі 13 дзяўчат з розных ВНУ краіны. Тэмай конкурсу стала «Ззянне ўнутранай прыгажосці».

Таццяна першакурсніца, вучыцца на педагога-лагапеда. Кажа, што ў выбары прафесіі арыентавалася на досвед мамы. Тата — міліцыянт у адстаўцы. Гэта яе першы конкурс прыгажосці. «Самае складанае — гэта адпрацоўка ўсіх дэфіле ў самыя кароткія тэрміны, але я з гэтым справілася», — кажа пераможца. Яна не чакала атрымаць карону і мяркуе, што цяпер жыццё стане яшчэ больш актыўным: «Гэта вельмі ганарова і прыемна». Падчас творчага нумары дзяўчына запомнілася журы сумнай песняй «Калі я калі-небудзь табе дарую», якую выканала ў дуэце.

Разам з двума віцэ-міс конкурсу Таццяна Шчэрбач паўдзельнічае ў фінале Міжнароднага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева студэнцтва», які сёлета пройдзе ў Стаўрапалі.