«McDonald's» усё ж такі з’явіцца ў Гродне. Участак пад рэстаран ўжо выкупілі

Хутка гродзенцы і госці горада змогуць паесці ў вядомым рэстаране фастфуду «McDonald's». Замежнае ўнітарнае прадпрыемства «КБС Віктарам Рэстараны», якое валодае закусачнымі гэтага брэнда ў Беларусі, набыло ўчастак зямлі насупраць філармоніі побач з паркоўкай ля цэнтральнай гарадской паліклінікі ў аўторак, 23 красавіка, піша vgr.by.

За 21 сотку на скрыжаванні вуліц Савецкіх Памежнікаў, Транспартнай і Гарнавых кампанія заплаціла 1 мільён 40 тысяч рублёў. На ўчастак прэтэндавала яшчэ 8 кандыдатаў. Пачатковы кошт лота склаў 125 тысяч рублёў.

Пакуль прадстаўнікі кампаніі ўстрымліваюцца ад каментароў пра дэталі будаўніцтва і тэрміны адкрыцця. Па іх словах, яны задаволены размяшчэннем участка, на якім будзе першая гродзенская закусачная ад Рэя Крока.

Па ўмовах таргоў пераможца аўкцыёну абавязаны атрымаць дазвол на правядзенне праектна-пошукавых работ і распрацаваць будаўнічы праект у тэрмін не больш за 2 гады.

Размовы аб прыходзе ў Гродна сеткі «McDonald's» вядуцца з 2014 года. Пад рэстаран ўжо планавалі як мінімум тры лакацыі: участак на Дубко-Пушкіна каля Дэпартамента аховы, пустку каля фабрыкі марожанага на Гарнавых. Хадзілі чуткі і пра тое, што «McDonald's» хоча адкрыць Станіслаў Сямашка ў сваім новым апарт-гатэлі на Калючынскай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Музей, арт-прастора, галерэя беларускіх брэндаў. Што будзе ў гродзенскім піўзаводзе пасля рэканструкцыі

Спіс будучых арандатараў шматфункцыянальнага комплексу ў будынках былога гродзенскага піўзавода ўжо часткова гатовы. Частка комплексу…

21 мая 2024

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Вялікая дыскатэка, бібліялетнік і фэсты на Аўгустоўскім канале. Што новага будзе на XIV Фестывалі нацыянальных культур

XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне традыцыйна пачнецца агульным шэсцем дыяспар, пасля якога на…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024