На Будзёнага побач з элітнай новабудоўляй узвядуць яшчэ адзін жылы дом

Пяціпавярховы жылы дом з убудаванымі арэнднымі плошчамі з’явіцца ў бліжэйшыя гады на вуліцы Будзёнага. Права ўзвесці будынак побач з элітным домам на Будзёнага, 28 забудоўшчыкі будуць аспрэчваць на аўкцыёне, піша vgr.by.

Будучы дом зойме 22 соткі на скрыжаванні вуліц Будзёнага, Леніна і Студэнцкай. Як будзе выглядаць квартал, незразумела, аднак па ўмовах аўкцыёну прадастаўлены шырокія магчымасці для ўвасаблення самых арыгінальных архітэктурных рашэнняў.

Дакладна вядома, што дом будзе пяціпавярховым. Праект можа быць індывідуальным, забудоўшчык на сваё меркаванне вызначыць, ці рабіць з унутраных памяшканняў нежылую зону для далейшай здачы ў арэнду.

Пачатковы кошт ўчастка — амаль 131 тысяча рублёў. Таргі пройдуць 21 мая, распавялі ў гарвыканкаме.

Дом на 54 кватэры на Будзёнага, 28 стаў унікальным для Гродна. «Квадрат» у комплексе каштаваў ад 850 да 890 долараў. Паведамлялася, што ўсе кватэры ў элітным доме раскуплены, асаблівай папулярнасцю фешэнэбельныя метры карысталіся сярод расіян. Пілотны праект так спадабаўся пакупнікам, што аналагічны дом, толькі на 90 кватэр, з’явіцца на вуліцы Цітова.

Паблізу з жылой забудовай на Будзёнага, на пустцы побач з польскім генконсульства, неўзабаве пачнецца будаўніцтва гандлёва-адміністрацыйнага цэнтра з крамамі і офісамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024