Навіны

У парку Жылібера ствараюць вяровачны гарадок. Абяцаюць, што дрэвы не пацерпяць

Да 1 мая ў парку Жылібера плануюць адкрыць вяровачны гарадок на два маршруты. Гэта будзе чацвёртае такое месца забаў у Гродне — два знаходзяцца ў лясной зоне, яшчэ адно у памяшканні.

Вяровачны гарадок у парку будзе працаваць сезонна. Акрамя двух маршрутаў будзе і тралей — хуткасны спуск. Стваральнікі распавялі Hrodna.life, што пры стварэнні гарадка ніводнае дрэва ў парку Жылібера не пацерпіць.

У чэрвені 2018 гады адна з фірмаў, якая займаецца вяровачнымі гарадкамі, хацела збудаваць у Швейцарскай даліне свой парк забаваў. Прыватнік атрымаў дазвол у гарадскіх уладаў і пачаў падрыхтоўку, але ў той дзень, калі ён збіраўся заліць бетон, яму забаранілі што-небудзь будаваць у гістарычным цэнтры Гродна. Пытанне ў гарвыканкаме вырашылі імгненна — літаральна за паўгадзіны да бетанавання пляцоўкі.

Плануецца, што у 2019 годзе ў Гродне ў лясным масіве паміж 4-й бальніцай і станцыяй пералівання крыві (раён Вішнявец) зробяць яшчэ адзін вяровачны гарадок.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024