Праспект Купалы рыхтуюць да закрыцця і пабудовы разразнога кальца

Частку праспекта Я.Купалы рыхтуюць да закрыцця ў бліжэйшы час. Там пачнуцца работы па пашырэнню праезнай часткі і пабудовы разразнога кальца насупраць «Трыніці», піша autogrodno.by.

На вуліцы Хімікаў сёння раніцай усталявалі знак, які папярэджвае кіроўцаў пра закрыццё адразу на двух участках: ад праспекта Кляцкова і да вуліцы Паўднёвай.

— Знак ўсталявалі літаральна гадзіну таму, — паведаміў АўтаГродна карыстальнік Руслан. — Белыя ўстаўкі на знаку закрываюць знакі «Цагліна». Калі працы пачнуцца, белыя лісточкі прыбяруць і кіроўцы даведаюцца аб перакрытай дарозе.

Нагадаем, насупраць «Трыніці» збіраюцца пабудаваць разразное кальцо, а дарогу пашырыць да шасці палос. У лютым Уладзімір Краўцоў адзначаў, што кальцо неабходна пабудаваць да верасня. А значыць, самы час пачынаць работы.

Як даведваўся АўтаГродна, першы ўчастак работ уключае пашырэнне дарогі і пабудову разразнога кальца насупраць будучага выезду з ГЦ «Трыніці». Другі ўчастак — гэта пашырэнне праезнай часткі да шасці палос (ад новага кальца да вуліцы Кабяка), а трэці ўчастак — пашырэнне праспекта да чатырох палос да скрыжавання з вуліцай Паўднёвай.

Пасля заканчэння работ па трэцім участку, з’явіцца магчымасць пабудовы двухузроўневай развязкі на скрыжаванні праспекта і вуліцы Паўднёвай. Развязка накіруе паток аўтамабіляў у бок трасы М6 па будучай дарозе праз чыгуначны мост, які рэканструюецца пад аўтамабільны, а на першым узроўні будзе арганізаваны кругавы рух.

У 2016 годзе прадстаўнік аддзела рэалізацыі праекта гандлёва-забаўляльнага комплексу Triniti Яўгенія Саўчук тлумачыла «Вячэрнему Гродна», што на час работ будуць часткова перакрываць праспект Янкі Купалы, але вялікіх нязручнасцяў кіроўцы не адчуюць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024