Еўрапарламент ухваліў новыя візавыя правілы. Візы могуць падаражэць для нас да 80 еўра, але не прама зараз

18 красавіка Еўрапарламент ухваліў новыя візавыя правілы. Акрамя палягчэння працэдуры атрымання візы змены ўключаюць у сябе і падаражанне шэнгенскай візы з 60 да 80 еўра. Але не спяшаемся панікаваць, піша TUT.BY.

Што за новыя правілы?

Новая візавая палітыка ЕС ўключае ў сябе некалькі важных пунктаў. Адзін з іх – больш гнуткія працэдуры па атрыманні візы. У прыватнасці, вандроўцы змогуць падаваць свае заяўкі за 6 месяцаў да запланаванай паездкі (9 месяцаў для маракоў) замест бягучых 3 месяцаў, і ў большасці выпадкаў – непасрэдна ў краіне свайго пражывання. Непаўналетнія ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў могуць быць вызваленыя ад платы за візу.

Таксама плануецца, што будуць выдавацца шматразовыя візы з больш доўгім тэрмінам дзеяння: дзякуючы ўвядзенню агульных абавязковых правілаў частыя вандроўцы са станоўчай гісторыяй віз могуць атрымаць шматразовую візу з паступова павялічваемым тэрмінам дзеяння ад 1 года да максімум 5 гадоў.

Але самае важнае змяненне закране кошт шэнгенскай візы: яна падаражэе з 60 да 80 еўра.

А калі правілы набудуць моц?

Не заўтра і не паслязаўтра. Новыя правілы ўступяць у сілу яшчэ не хутка: працэдура даволі працяглая.

Зараз змены павінен афіцыйна прыняць Савет ЕС. Пасля гэтага прыняты тэкст будзе апублікаваны ў афіцыйным часопісе ЕС, і толькі праз 6 месяцаў пасля апублікавання новыя правілы ўступяць у сілу.

Гэта значыць візы для беларусаў падаражэюць да 80 еўра?

Спадзяемся, што не. Беларусь і ЕС амаль дасягнулі дамоўленасці аб спрашчэнні візавага рэжыму. Праўда, па словах кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея, ёсць пэўныя складанасці – з-за рэадмісіі і мігрантаў, якія трапляюць у ЕС з Расіі праз Беларусь.

«Пагадненне трэба падпісваць у комплексе з пагадненнем аб рэадмісіі. Мы дамовіліся аб пераходным перыядзе. Але з Расіяй у нас таксама ёсць пагадненне аб рэадмісіі. І Расія не згодная ісці на гэта – што мігранты, якія нелегальна патрапілі з расійскай тэрыторыі на нашу тэрыторыю, а потым у ЕС, будуць вернутыя Еўрасаюзам Расіі – яна не гатовая іх прымаць», – распавёў Макей.

Паводле яго слоў, Беларусь і ЕС павінны выпрацаваць механізм вяртання такіх мігрантаў на тэрыторыю Беларусі.

Калі ў бліжэйшы час пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС будзе падпісана, то кошт «шэнгену» для беларусаў знізіцца да 35 еўра (пры афармленні візы ў амбасадарстве).

І нават калі новыя візавыя правілы ЕС паспеюць уступіць у сілу раней, то пасля падпісання пагаднення кошт шэнгенскай візы для беларусаў знізіцца з 80 да 35 еўра.

Ну, а калі ж пагадненне так і не будзе падпісана, то так – мы будзем плаціць за візу 80 еўра.

Еўрапарламент ухваліў новыя візавыя правілы. Візы могуць падаражэць для нас да 80 еўра, але не прама зараз

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: