У Дзень Жыровіцкай Іконы Божай Маці адбудзецца Жыровіцкі фэст

Адкрыты фестываль “Жыровіцкі фэст” адбудзецца  20 траўня ў Жыровічах на Слонімшчыне. Ён будзе праводзіцца ў гонар святкавання Жыровіцкай Іконы Божай Маці, піша racyja.com.

У гэты дзень штогод у Жыровічы прыязжаюць і прыходзяць тысячы вернікаў не толькі з Беларусі, але і з іншых краін. У апошнія гады свята Жыровіцкай Іконы пераўтварылася ў народнае свята, фестываль духоўнай песні і народнай творчасці, мэта якіх – адраджэнне і зберажэнне духоўных традыцый і папулярызацыі духоўнай спадчыны беларускага народа.

Святочную Боскую літургію ў Успенскім Жыровіцкім стаўрапагіяльным мужчынскім манастыры ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Сустрэча арцыпастыра на ўваходзе ва Успенскі сабор а 9:30, паведамляе eparhiya.by.

У Дзень Жыровіцкай Іконы Божай Маці адбудзецца Жыровіцкі фэст

Сёлета святочныя мерапрыемствы адбудуцца каля жыровіцкай святой крыніцы на сцэне-караблі, пачнуцца а 14-й гадзіне. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ў фестывалі харавыя калектывы, аркестры, ВІА, трыа, дуэты, салісты, бардаў, кампазітараў-выканаўцаў і паэтаў. Прыём заявак ажыццяўляецца да 10 траўня праз электронны адрас Fest.Istok@gmail.com

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: