17 красавіка ў Воранаўскі РАУС паступіла паведамленне ад жанчыны аб тым, што знік яе муж 1957 года нараджэння. Паводле звестак з УУС, ён сеў у службовую машыну і з’ехаў у невядомым накірунку.
Гэтая гісторыя знікнення пачалася з таго, што 16 красавіка да 11:30 раніцы на сваім працоўным месцы ў аграгарадку Жырмуны Мечыслаў Браніслававіч Швед вырашаў службовыя пытанні. А пазней сеў у службовы аўтамабіль ВАЗ-2107 белага колеру (дзяржнумар 7315 САТ) і з’ехаў у невядомым накірунку. Зараз мабільны тэлефон зніклага недаступны. Па камерах відэаназірання атрымалася выявиць, што мужчына заходзіў у прадуктовую краму ў аграгарадку Жырмуны, купіў два пачкі цыгарэт, а потым сеў у машыну і паехаў у бок Воранава.
Вядома, што зніклы грамадзянін не злоўжывае алкаголем і не паліць (хоць купіў цыгарэты), на працягу апошніх некалькіх гадоў адчуваў праблемы з сэрцам.
У дзень знікнення, але ўжо каля 6 гадзін вечара, машыну заўважылі ў вёсцы Крыніцы Лідскага раёна. Яна накіроўвалася ў бок вёскі Дворышча. Пасля гэтага мужчыну ніхто не бачыў.
Міліцыя просіць паведамляць любыя звесткі пра месцазнаходжанне Шведа Мечыслава Браніслававіча па тэлефонах
Сваякі зніклага вельмі перажываюць і просяць яго хутчэй вярнуцца дадому.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…