Прыслухаліся да народу: на ўзгорку Бернардынскага касцёла не будзе надпісу «Ленінскі раён»

Раніцай 17 красавіка стала вядома, што на пагорку Бернардынскага касцёла не будзе надпісу «Ленінскі раён». Пра гэта Hrodna.life распавялі ў «Зелянбудзе».

Вядома, што для ўмацавання схілу, на якім стаіць касцёл, з’явяцца толькі хмызнякі казацкага ядлоўца. Іх пачнуць высаджваць у бліжэйшы час.

17 красавіка сітуацыю з надпісам пракаментавала і гродзенская рымска-каталіцкая дыяцэзія.

— Тэрыторыя Пабернардынскага ўзгорка не належыць Рыма-каталіцкаму Касцёлу, таму мы не маем ніякага ўплыву на склаўшуюся сітуацыю і не можам адказваць за ландшафтны дызайн, якім займаецца «Зелянбуд». З кіраўніцтвам Гродзенскай дыяцэзіі рашэнне аб стварэнні жывога надпісу «Ленінскі раён» на схіле ўзгорка не ўзгаднялася. Мяркуем, што дадзеная ініцыятыва псуе знешні выгляд гістарычнага цэнтра горада. Надпіс таксама будзе адцягваць увагу не толькі мясцовых жыхароў, але і шматлікіх турыстаў ад знакавага месца, якім з’яўляецца найстарэйшая святыня горада — касцёл Адшукання Святога Крыжа.

У чым наогул справа?

Супрацоўнікі «Зелянбуда» з 15 красавіка на ўзгорку Бернардынскага касцёла пачалі ствараць вялікі надпіс «Ленінскі раён»: літары мелі высадзіць з хмызнякоў. Падобны надпіс «Кастрычніцкі раён» меў з’явіцца на адхоне па вуліцы Дарвіна на другім беразе Нёмана.

Петыцыю за адмену рашэння аб стварэнні жывых надпісаў «Ленінскі раён» і «Кастрычніцкі раён» стварылі гродзенцы 16 красавіка. Аўтары збіраюць подпісы каб перадаць петыцыю ў гарвыканкам. Менш чым за суткі петыцыю падпісалі больш за 800 чалавек.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024