Вайна — як сувенір, канцэрт і памяць. Выстава Андрэя Лянкевіча «Бывай, Радзіма» адкрылася ў Гродне

Для Андрэя Лянкевіча выстава — асабісты праект. «У нашай сям'і ніхто не ваяваў. Таму для мяне заўсёды было вялікае пытанне: чаму Другая сусветная вайна займае такую вялікую частку падзеяў, святкаванняў у Беларусі». Так ён пачаў збіраць сваю калекцыю аб’ектаў. А яны адлюстравалі памяць і інтэрпрэтацыю вайны ў беларускім і не толькі грамадстве.

Пра асабістае

Праект «Бывай, Радзіма» змяшчае фотаздымкі, аб’екты, дакументы, якія ілюструюць падзеі, пункты гледжання ці факты пра Другую сусветную вайну.

— Усё пачалося з Брэсцкай крэпасці, бо бацька там служыў. І гэта такі пункт, адкуль усё пачынаецца. Гэта [надпіс] напісалі людзі, якія змагаліся ў Брэсцкай крэпасці. Адзін з іх напісаў «Прощай, Родина» на сцяне, калі паміраў. І для мяне важна, што гэтага надпісу больш няма ў Брэсце. Яго выразалі і завезлі ў Маскву. Ён там захоўваецца з кавалкам сцяны ў музеі. Так працуе ў імперыях — усё забіраецца ў цэнтр і там размяркоўваецца. Гэта адзін з самых галоўных беларускіх надпісаў, а яго ў нас няма, — расказвае Андрэй.

— Адзін з самых важных элементаў выставы — частка, каторая тычыцца жонкі Волі. У яе ў сям'і іншая гісторыя — бабуля і дзядуля дайшлі да Берліна разам. Можна пабачыць сапраўдную пахаронку, якую дасылалі з фронта. Брат дзеда пайшоў на вайну і на трэці дзень яго забілі. Усё, што ён паспеў зрабіць — напісаць адзін ліст да сваіх. Было вельмі важна спалучэнне: я нічога не ведаю пра вайну, а ў маёй жонкі ў сям'і вайна — гэта самае галоўнае, бо там былі ўсе, і там шмат хто загінуў.

Як вайну могуць прадаваць

Фатограф паказвае гродзенскія шклянкі са Сталіным і бутэльку гарэлкі ў выглядзе аўтамата і разважае пра тое, «як камічна можна падыходзіць, прэпараваць і прадаваць вайну». І спадзяецца, што праз 10−20 гадоў на вайне можна будзе зарабляць грошы.

Хаця часткова так і зараз адбываецца. Напрыклад, адно з фота адлюстроўвае штогадовыя рэканструкцыі пачатку вайны ў Брэсце. У 4.15 распачынаюцца ваенныя пастаноўкі з самалётамі, танкамі, ветэранамі. «Такі позірк на вайну як на канцэрт — можна прыйсці, купіць білеты і глядзець, як нападаюць і адзін аднаго забіваюць», — кажа фатограф.

— Мяне шакіравала, што на пастаноўках людзі могуць граць роль забітага. Гэта так смешна, што чалавек са зброяй бяжыць, пасля ляжыць, а пасля магічны момант, калі кажуць «Война закончилась» — і ўсе ўстаюць і ажываюць. Гэта проста такі хрысціянскі момант, што ўсе ажылі і ўсе ўстаюць, збіраюцца, п’юць, святкуюць. І мне захацелася сфатаграфаваць толькі забітых.

— Шакавала, што ў людзей, якія займаюцца ваеннымі рэканструкцыямі, з большага, па дзве ўніформы — савецкая і фашысцкая. Ім арганізатары кажуць: нам не хапае фашыстаў ці не хапае савецкіх людзей. І яны апранаюць тую ці іншую форму і выступаюць на тэатральнай пастаноўцы ў адной ці другой ролі. Гэта паказвае, што ў вялікай колькасці людзей вельмі нейтральнае стаўленне да гісторыі.

Было даследаванне, як называюцца вуліцы ў Кіеве, Вільні і Мінску. Аказалася, у Мінску 50% вуліц названы ў гонар падзей або імён, звязаных з Другой сусветнай вайной. Каб праілюстраваць гэты факт, Андрэй пачаў выразаць самі вуліцы і дадаваць партрэты людзей, якія далі ім назву. Таксама даследаванне паказала, што людзі, якія жывуць на гэтых вуліцах, не ведаюць герояў, у гонар якіх вуліца названа.

Вайна, дываны і безыменныя вайскоўцы

Яшчэ адна частка выставы — праект, які перамог на першай прэміі Белгазпрамбанка і выклікаў розныя рэакцыі.

— Мне захацелася папрацаваць з памяццю, бо для мяне заўсёды было шокам, як людзі з беларускіх вёсак ствараюць такія прыгожыя дываны з афрыканскімі матывамі. Гэта здарылася пасля праекта «Паганства». Мне захацелася спалучыць вайну з дакументальнай хронікі з прыгожымі дыванамі. Такі дэкаратыўны праект.

Заканчваецца выстава сучаснасцю — серыяй фота пра вітрыны магазінаў, на якіх з’яўляюцца святочныя плакаты. «Горад пераўтвараецца на Дзень перамогі ў такое дзіўнае спалучэнне савецкага, познесавецкага і капіталістычнага», — кажа аўтар.

На некаторых фота мы можам бачыць знакамітых вайскоўцаў з музея, які стаяў у Мінску на галоўнай плошчы. Партрэты не забралі ў новы музей і «проста выкінулі на такую звалку гісторыі». Аўтар спецыяльна іх не падпісвае. Маўляў, раз гісторыя іх выкінула, і ў памяці людзей яны не засталіся, значыць, іх больш няма.

Наведвальнікі выставы прапанавалі ўсё ж падпісаць партрэты. Бо безыменныя вайскоўцы — ўсё роўна «чыесьці». Андрэй Лянкевіч абяцаў над гэтым падумаць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024