У Гродне затрымалі педафіла, які спакушаў і гвалтаваў хлопчыкаў

Гарадзенец 1983-го года нараджэння разбэшчваў і гвалтаваў хлопчыкаў-падлеткаў. Пакуль выяўлена чатыры ахвяры, паведамілі ў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Мужчына ва ўсіх выпадках заводзіў знаёмствы з падлеткамі праз Інтэрнэт, пасля чаго на розных падставах (абмеркаванне інтымнай сферы, выкліканне палавой цягі і г. д.) дамагаўся з імі сустрэч.

«Ужо ў ходзе сустрэч ён альбо здзяйсняў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару (насуперак волі пацярпелых) альбо меў палавыя зносіны ці іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту», — распавялі ва УУС.

Мужчына быў затрыманы ў асабістым аўтамабілі ў Гродне ў момант, калі ўжо меў намер зноў парушыць закон.

У дачыненні да мужчыны распачата некалькі крымінальных спраў. Ён знаходзіцца пад вартай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024