Прадстаўнік францускай пажарнай службы паведаміў у эфіры францускага тэлебачаньня, што «канструкцыя сабору Божай Маці ўратаваная і цалкам захаваная». Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон выступіў на пляцы каля сабору Парыжскай Божай Маці і падзякаваў пажарным ад усяго народу Францыі за іх адвагу і адданасьць, піша svaboda.org.

Буйны пажар, які ўзнік ўвечары 15 красавіка ў саборы Парыжскай Божай Маці ў сталіцы Францыі, ліквідаваны, паведамляе meduza. io са спасылкай на Le Figaro.

«Пажар патушаны. Мы працягваем сачыць за рэшткавымі агменямі ўзгарання і астуджаем апорныя канструкцыі будынка, каб полымя не аднавілася «, — цытуе выданне прадстаўніка пажарнікаў.

Адкрытае гарэнне ў Нотр-Даме працягвалася больш за дзевяць гадзін. У выніку ўзгарання абрынуліся шпіль і дах сабора. Каркас будынка ўдалося выратаваць.

Моцны пажар пачаўся пад вечар 15 красавіка ў саборы Божай Маці ў Парыжы.

https://youtu.be/NaFbL9p62qI

«Адбылася жахлівая драма,» — сказаў французскі прэзыдэнт. Ён, аднак, дадаў, што «найстрашнейшага ўдалося пазбегнуць».

Макрон выказаў спачуваньне каталікам на пачатку Святога Тыдня: «Мы ўсе з вамі». Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што французы адбудуюць сабор, і абвясціў збор сродкаў на гэта.

Паводле прэсавага прадстаўніка сабору Андрэ Фіно, полымя знішчыла ўсе драўляныя канструкцыі, якія падтрымлівалі дах.


Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці, абрынуўся шпіль. ВІДЭА

Цяпер у саборы якраз ішлі рамонтныя работы. Агенцтва France Presse паведаміла са спасылкай на пажарную службу, што пажар можа быць зьвязаны з рамонтам.