Трон са 150 клінкоў: Гродна гатовы сустракаць новы сезон «Гульні прастолаў»

У Гродне ў гандлёвым цэнтры OldCity ўсе жадаючыя змогуць пасядзець на «Жалезным троне» з тэлесерыяла «Гульня прастолаў». Яго ўсталявалі 15 красавіка ў гонар прэм’еры фінальнага сезону самага вядомай кінаэпапеі апошняга дзесяцігоддзя.

— Мы ўпэўненыя, у Гродне не менш прыхільнікаў «Гульні прастолаў», чым у іншых гарадах Беларусі. Таму, вядома ж, мы хацелі парадаваць іх. Доўга думалі, якую дэкарацыю з серыяла можна было б зрабіць, каб спадабалася ўсім дамах — ад Поўначы да Каралеўскай гавані. У рэшце рэшт вырашылі абраць менавіта той прадмет, за які і ідзе жорсткая барацьба на працягу ўсёй сагі - «Жалезны трон». Спадзяемся, ён прыйдзецца даспадобы наведвальнікам OldCity, — распавёў маркетолаг гандлёвага цэнтра Сяргей Іваноў.

«Жалезны трон» зроблены са 110 драўляных клінкоў. Яго ўсталявалі ў атрыуме якраз напярэдадні прэм’еры фінальнага сезону «Гульні тронаў».


Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024