Следчыя расказалі, ад чаго гінуць дзеці ў Гродзенскай вобласці

Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці прааналізавала прычыны дзіцячага траўматызму і гібелі непаўнагадовых у 2018 годзе. Самая кепская сітуацыя склалася ў Гродна і ў Гродзенскім раёне: усяго 34 траўміраваных і загінулых непаўнагадовых.

У працы следчых падраздзяленняў Гродзенскай вобласці ў 2018 годзе было 23 матэрыялы праверак аб траўматызме непаўнагадовых, 18 — аб смярцях. Акрамя таго, праводзілася папярэдняе расследаванне па 46 крымінальных справах, дзе пацярпелымі былі асобы, маладзейшыя за 18 гадоў.

Гібель дзяцей

З прычыны невылечных захворванняў памерла 6 непаўнагадовых. У выніку гвалтоўнай смерці загінула 12 дзяцей. Прычынамі гібелі былі: выпадковае ўтапленне (5), выпадковае атручванне, механічная асфіксія ад закрыцця дыхальных шляхоў харчовымі масамі, уздзеянне агню, атручэнне газам, падзенне з вышыні і іншыя знешнія прычыны. Часта гэта здаралася па недаглядзе бацькоў. Двойчы дзеці танулі ў прысутнасці дарослых.

Дзіцячы траўматызм

Прычынамі дзіцячага траўматызму без смяротнага зыходу былі: гвалт (35), падзенне (9), дарожна-транспартныя здарэнні (10), выпадковыя атручванні (4), ўздзеянне дыму, агню (3), выбуховых рэчываў (2), гарачай вадкасці (1), падзенне габарытных прадметаў (2), іншыя прычыны (5). У ДТЗ за 2018 год пацярпела 12 дзяцей. У шасці выпадках пацярпелыя былі пасажырамі транспартных сродкаў, трое трапілі пад машыну, двое былі на ровары, адзін — кіраваў матацыклам. Адзін з пацярпелых у ДТЗ непаўнагадовых быў у стане алкагольнага ап’янення.

Траўмы пры падзенні атрымалі 9 непаўнагадовых, з якіх 4 — гэта дзеці ва ўзросце да аднаго года, і ўсе яны падалі выключна праз недагляд бацькоў пры знаходжанні ў сваіх кватэрах.

Пяцёра непаўнагадовых атрымалі траўмы ў школьных і дашкольных установах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024