У СВК імя Дзеншчыкова не так даўно завяршылі сяўбу збожжавых, а цяпер надышла пара для кукурузы і цукровых буракоў. Свая метэастанцыя падказвае аграрыям, калі лепш выводзіць у поле тэхніку. У мабільным дадатку ў галоўнага агранома счытваюцца такія дадзеныя, як тэмпература глебы, вільготнасць, сярэдняя колькасць ападкаў за суткі, піша «Гродзенская праўда».
Каб падрыхтаваць задзел для будучага ўраджаю, у поле з пачатку пасяўной працуюць больш за 50 механізатараў, кіроўцаў. Іх працу каардынуюць спецыялісты агранамічнай службы. Плошча цукровых буракоў складзе 660 гектараў.
У СВК імя Дзеншчыкова большасць агрэгатаў абсталявана па апошнім слове тэхнікі. За раўнамернае размеркаванне ўгнаенняў адказвае спадарожнікавая сувязь, а дакладней, элементы сістэмы дакладнага земляробства. На 15 адзінках тэхнікі ёсць сістэма навігацыі, якая дазваляе дакладна і, як следства, эканамічна ўносіць ўгнаенні ў глебу.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…