Мінкульт Расіі лічыць, што ў Беларусі руская мова мае ўсё меней увагі

Міністр культуры РФ Уладзімір Мядзінскі выказаў занепакоенасць, што расейскай мове, паводле некаторых СМІ, у Беларусі надаецца менш увагі, піша Белсат.

«Сярод рэчаў, якія нас аб’ядноўваюць, мы лічым палітычна мудрым раўнапраўнае развіццё моваў расейскай і беларускай. (…) І тое, што нас абʼядноўвае, можа апынуцца на абочыне бягучага ўзаемадзеяння. Я б вельмі прасіў, каб гэтая найважнейшая частка культурнай гуманітарнай супрацы апынулася б у фокусе ўвагі міністэрства культуры», – сказаў Мядзінскі, звяртаючыся да пасла РФ у Беларусі, спецпрадстаўніка прэзідэнта Міхаіла Бабіча.

Кіраўнік Мінкультуры Беларусі Юрый Бондар запэўніў свайго расейскага калегу Уладзіміра Мядзінскага, што расейскай мове ў Беларусі нічога не пагражае. Такую заяву беларускі міністр зрабіў на сумесным пасяджэнні калегіяў ведамстваў дзвюх краін.

«Нічога не пагражае расейскай мове ў Беларусі, чамусьці лунаюць такія настроі, але гэта няпраўда. Наадварот, мы думаем пра праграму па папулярызацыі расейскай мовы», – сказаў Юрый Бондар.

Кажучы пра супрацу дзвюх краін у сферы культуры, ён адзначыў, што для рэалізацыі вызначанага плану будзе створана агульная міжведамасная група.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: