Сотні тысяч птушак прыляцелі з выраю ў нашу вобласць

Пасля зімоўкі на радзіму вярнуліся гусі, белыя буслы, шэрыя жураўлі, качкі, многія кулікі, вераб'іныя, чайкі, драпежныя птушкі, піша «Вячэрні Гродна».

Па словах арнітолага, рэдактара сайта «Птушкі штодня» Дзмітрыя Вінчэўскага, чорныя дразды, шпакі, чаплі, некаторыя віды качак, сокалы-пустальгі - так званыя блізкія мігранты — ляцяць да нас пасля зімоўкі з Цэнтральнай і Заходняй Еўропы і арыентуюцца па надвор'і. Яны вяртаюцца раней за іншых, як толькі сыдзе снег і з’явяцца першыя праталіны.

З далёкіх месцаў - Міжземнамор'я, Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Індыі - прыбываюць белыя буслы, буйныя арлы, зязюлі і кулікі, ластаўкі і іншыя вераб'іныя. Самымі апошнімі, да пачатку і нават да сярэдзіны мая, прылятаюць чорныя стрыжы і звычайныя чачавіцы. Яны вызначаюць час вяртання па светлавому дню, а не па надвор'і.

— Яны ж не ведаюць, што ў нас зіма і холадна, а ляцяць, калі светлавы дзень павялічваецца, — тлумачыць арнітолаг.

Кожны год у Беларусі гняздуецца каля 240 відаў птушак, з іх 80 застаюцца зімаваць. У апошнія гады ў нас і суседняй Польшчы не ляцяць некаторыя мігранты: напрыклад, белыя буслы, шэрыя жураўлі, гусі. Арнітолаг лічыць, што, хутчэй за ўсё, гэта звязана са змяненнем клімату і больш цёплымі зімамі.

Дарэчы, спецыяліст раіць менш ўмешвацца ў жыццё птушак. Падкормкай ім нельга дапамагчы ні ў які час года. Птушкам дастаткова, калі не будуць высякаць старыя дрэвы і прыбіраць апалае лісце — там хаваецца шмат насякомых.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024