Ездзіць у Чарнагорыю стане прасцей

Міжнародная камісія Палаты прадстаўнікоў 9 красавіка выказалася за ратыфікацыю зменаў у Дамову паміж урадамі Беларусі і Чарнагорыі аб узаемных паездках грамадзян ад 30 верасня 2009 году, паведаміла svaboda.org.

Дэпутатам Палаты рэкамендуецца на пленарным пасяджэнні прагаласаваць станоўча, паколькі дапаўненні спрашчаюць працэдуру паездак у абодва бакі.

У чым сутнасць зменаў

Сёння беларусам для паездак у Чарнагорыю не патрэбная віза. Аднак неабходна мець пры сабе арыгіналы турыстычнага ваўчара або запрашэння.

Гэтыя дакументы не трэба будзе афармляць у выпадку ратыфікацыі пагаднення абедзвюма краінамі і дыпламатычных працэдур абмену адмысловымі нотамі.

Чарнагорыя ў 2018 годзе была ў спісе краін, якія найбольш наведвалі беларусы.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: