Навіны

Каштоўныя драўляныя пабудовы ў Гродне выставяць на аўкцыён

Пра гэта стала вядома 10 красавіка пасля сустрэчы гісторыка Мечыслава Супрона і старшыні гарвыканкама Мечыслава Гоя. Такім спосабам гарадскія ўлады правераць, ці ёсць цікавасць у інвестараў і гараджан да драўлянай архітэктуры.

Апошнім часам пачасціліся выпадкі зносу драўляных дамоў у Гродне. У гарвыканкаме гэты працэс называюць ачысткай горада ад састарэлага і непрыдатнага жылля. Але сярод пабудоў, выбраных пад знос, ёсць і дамы, якія ўяўляюць каштоўнасць для гісторыі горада, лічаць гісторыкі. Гэтыя нежылыя аб’екты пустуюць ужо па некалькі гадоў.Гісторык Мечыслаў Супрон на асабістым прыёме ў старшыні гарвыканкама Мечыслава Гоя прапанаваў гарадскім уладам даць старым пабудовам апошні шанец. Гродзенца выслухалі. У бліжэйшы час драўляныя пабудовы, якія прадстаўляюць гістарычную каштоўнасць, будуць выстаўлены на аўкцыён. Такім чынам у гарвыканкаме хочуць праверыць, ці знойдуцца пакупнікі.

Больш за ўсё Супрона і іншых гісторыкаў горада хвалююць дамы на вуліцы Міцкевіча (раён Новага свету) і на вуліцы Асіпенкі (былая Настаўніцкая калонія).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024