У Гродне пачалі адключаць ацяпленне, а на вуліцы стала халадней

У Гродне гарадскія службы пачалі адключаць ацяпленне. Цяпло перастануць падаваць у грамадскія і адміністрацыйныя будынкі, прамысловыя прадпрыемствы і іншыя аб’екты, піша TUT.BY са спасылкай на «Гродзенскую праўду».

У рэжым прапальвання перавядуць жыллёвы фонд, інтэрнаты, гасцініцы і навучальныя ўстановы.

Рашэнне аб адключэнні прымаецца, калі сярэднесутачная тэмпература паветра на працягу некалькіх дзён трымаецца на ўзроўні 8 градусаў цяпла.

Тым не менш на гэтым тыдні ў Гродне – істотнае пахаладанне. Так, у аўторак, 9 красавіка, тэмпература паветра днём будзе ўсяго + 5 … 7 ° С. А ў сераду стане яшчэ халадней.

У Гродне пачалі адключаць ацяпленне, а на вуліцы стала халадней

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: