Навіны

У Гродне распачалі крымінальную справу за рэпост кліпа Rammstein

Праваахоўныя органы зацікавіліся рэпостам кліпа Pussy нямецкага гурта Rammstein, які гродзенец Андрэй Галавенка зрабіў у сацыяльнай сетцы Вконтакте яшчэ ў 2014 годзе.

Кліп Андрэй размясціў на сваёй старонцы ў верасні 2014 года. Праз 4,5 гады, 21 сакавіка 2019 года аддзел культуралагічных экспертыз Дзяржкамітэта судовых экспертыз у экспертным заключэнні прызнаў кліп забароненым да паказу і распаўсюджвання з-за ўтрымання парнаграфічных сцэн.

На падставе экспертызы, Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта пастанавіў узбудзіць у дачыненні да хлопца крымінальную справу па ч.2 арт.343 КК (выраб і распаўсюд парнаграфіі). Артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад 2 да 4 гадоў.

Сам 25-гадовы Андрэй лічыць, што няправільна.

«Відэа дадаў у 2014 годзе і забыўся пра яго. Я нават і не ведаў, што за гэта могуць завесьці крымінальную справу. Знайшлі запіс, які я зрабіў амаль 5 гадоў таму. Правялі экспертызу і завялі крымінальную справу. Я лічу, што гэта ненармальна», — распавёў Андрэй.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024