МЗС Польшчы адрэагавала на знішчэнне крыжоў у Курапатах

Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч, які цяпер находзіцца ў Вашынгтоне на сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў НATO, заявіў «Польскаму радыё», што дэталі руйнавання крыжоў у Курапатах высвятляюцца, у тым ліку аналізуецца і тое, хто гэта зрабіў, піша Белсат.

Міністр дадаў, што калі інфармацыя пацвердзіцца, то «гэта быў бы кепскі сігнал», бо «дзяржава павінна памятаць пра смерці і ахвяраў, у гэтым выпадку – пра ахвяраў сталінскага рэжыму».

Міністр папярэдзіў, што польскія дыпламатычныя службы будуць адсочваць сітуацыю.

Курапаты ўжо наведаў Марцін Вайцяхоўскі, намеснік пасла Польшчы ў Мінску, які ацаніў стан крыжоў і іншых памятных знакаў у цэнтральнай частцы мемарыялу, у тым ліку ў памяць пра палякаў, забітых ва ўрочышчы. Дыпламат паведаміў, што польскія крыжы не пашкоджаны.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: