На поўначы Польшчы ў горадзе Кашалін група каталіцкіх святароў зладзіла публічнае спаленне кніг, якія, як яны сцвярджаюць, з’яўляюцца блюзнерскімі - у тым ліку раманы Джоан Роўлінг пра хлопчыка-чараўніка Гары Потэра, распавядае svaboda.org.

Фатаграфіі спалення кніг у прысутнасці дзяцей апублікаваныя ў фэйсбуку фонду «СМС з нябёсаў». У посце, прысвечаным спаленню, гаворыцца пра тое, што Біблія асуджае вядзьмарства. У ім прыведзены адпаведныя цытаты са Святога Пісання.

Не ўсе каментатары, аднак, выказалі згоду з дзеяннямі святароў, якім нагадалі як пра тое, што ў імя Гары Потэра ніхто не рабіў злачынстваў, гэтак і пра спаленне кніг нацыстамі ў Нямеччыне ў 1930-я гады.

Фонд «СМС з нябёсаў» займаецца папулярызацыяй Бібліі і іншых хрысціянскіх кніг, у прыватнасці, праз рассылку СМС з цытатамі з іх.