«Нёман» дабіў «Шахцёр» і выйшаў у фінал чэмпіянату Беларусі

Хакеісты «Нёмана» 1 красавіка выйгралі на сваёй пляцоўцы ў сёмым матчы паўфінальнай серыі ў «Шахцёра» і выйшлі ў фінал чэмпіянату Беларусі.

Лік у матчы на ​​12-й хвіліне адкрыў Мікіта Крыскін. Павялічыў перавагу гродзенцаў на 26 хвіліне Сяргей Смураў. А на 39 хвіліне Сяргей Маляўка паставіў кропку ў матчы.

«Нёман» — «Шахцёр» — 3:0 (1:0, 2:0, 0:0)

Шайбы:
1:0 — Крыскін (Смураў, Амбражэйчык, 12.03).
2:0 — Смураў(Р.Маліноўскі, Амбражэйчык, 26.40).
3:0 — С. Маляўка (Амбражэйчык, Кіслы, 38.32).

Падапечныя Сяргея Пушкова атрымалі чацвёртую перамогу і перамаглі ў серыі з «Шахцёрам» — 4:3.
Салігорскай каманддзе трэба аддаць належнае, яна дала сапраўдны бой гродзенцам.

Такім чынам «Нёман» выйшаў у фінал плэй-оф экстралігі і пазмагаецца за ганаровы трафей з мінскім «Юнацтвам», якое ў іншым паўфінальным супрацьстаянні было мацней за хакеістаў «Дынама-Маладзечна».

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу з «Шахцёрам:

— Хачу сказаць, што «Нёман» сёння выйшаў і паказаў з першай хвіліны, што не аддасць гэтую перамогу таму, што сабраць на арэне столькі гледачоў і паказаць нейкую невыразную гульню, не маюць права. Хлопцы былі зараджаныя. Сёмая гульня, як фінальная. Каманда сёння адпрацавала, сапраўды, як каманда. Прэтэнзій сёння ні да каго няма, без выключэнняў. Як атакавалі, так і абараняліся. Калі трэба, то клаліся пад шайбу. Думаю, што перамаглі сёння заслужана. Звычайна ў распранальні апошняе слова кажа трэнер, але я сёння гэта права даў капітану, і ён сказаў, што мы менавіта так павінны гуляць фінальныя матчы плэй-оф. Цікавая серыя атрымалася, мы пасля 0:2 змаглі ў яе вярнуцца. Хлопцы паказалі характар ​​на працягу ўсіх гэтых матчаў, калі нешта не атрымлівалася і трэба было гэта выпраўляць. Я думаю, што яны заслужылі гэтую перамогу. Яшчэ раз хачу падзякаваць заўзятарам, якія нас сёння вельмі моцна падтрымлівалі.

Першыя матчы фіналу пройдуць 3 і 4 красавіка ў Мінску
















Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024