Яшчэ адзін дом сямейнага тыпу пачнуць будаваць на Валковіча сёлета

Чарговы аднакватэрны жылы дом сямейнага тыпу пачнуць будаваць на скрыжаванні вуліц Валковіча і 1 Мая. Двухпавярховы асабняк для шматдзетнай сям'і з’явіцца ў так званым «бацькоўскім» квартале, піша «Вячэрні Гродна».

Пачаць будаўніцтва дома для сям'і, якая выхоўвае дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, плануюць ужо ў гэтым годзе. Тэрміны выканання — паўгода. Мяркуючы па праекце, які выстаўлены на грамадскае абмеркаванне, гэта будзе стандартны двухпавярховы асабняк плошчай звыш 400 кв. м, дзе ёсць усё неабходнае: мэбля, посуд, бытавая тэхніка.

Зараз у Гродне налічваецца шэсць дамоў сямейнага тыпу. Апошні з іх адкрылі ў верасні 2018 года на вуліцы Валковіча, 21. Катэдж на 400 «квадратаў» трэст «Гроднагарбуд» узвёў за рэкордныя 2,5 месяца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024