Чапаева адправяць у музей. Горад падтрымаў петыцыю аб пераносе помніка

“Неверагодна, але факт, сябры! Гродзенскі гарвыканкам адказаў на нашу з Rasl Kulevich петыцыю аб пераносе бюста тав. Чапаева з вуліцы ў музей… станоўча. Такім чынам, Васілiй Іванавіч не павінен вярнуцца на свой гродзенскі п’едэстал, а павінен заняць месца ў музеi,”  – паведаміў на асабістай старонцы ў фэйсбуку блогер-краязнаўца Яўген Аснарэўскі 31 сакавіка.  З афіцыйнага адказу на зварот гродзенцаў выцякае, што пытанне было разгледжана па паседжанні экспертнай рады па манументальнаму і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву. Вынікам разгляду стала рэкамендацыя перанесці бюст у музей.  А вось  ўсталяваць узамен Чапаева бюст беларускага паэта Міхася Васілька “у бліжэйшы час не плануецца”. 

Бюст героя Грамадзянскай вайны  быў усталяваны ў Гродне ў 60-х гадах. Сёлета ў лютым яго  знялі   з п’едэстала на рэканструкцыю. Паведамлялася, што аднаўленне помніка прымеркавана да 75-годдзя Гродзенскай вобласці.

Жыхары горада актыўна абмяркоўвалі лёс помніка Чапаеву і магчымыя яму альтэрнатывы. Адна з прапаноў тычылася магчымасці замяніць Чапаева на Міхася Васілька, імя каторая носіц бліжэйшая вуліца.

https://hrodna.life/2019/02/22/vasilyok-zamest-chapaeva/

Вядома, сам Чапаеў ніколі не быў ні ў Гродне, ні ў Беларусі. Па адной з версій, якую распавядаў краязнаўца Віктар Саяпін, бюст Чапаева трапіў у Гродна выпадкова: яго перадалі «у нагрузку»разам з будаўнічымі матэрыяламі з украінскага камбіната.

У савецкі час была ў Гродне і вуліца Чапаева, але ў 1994 годзе з набыццём незалежнасці Беларусі, яе перайменавалі ў гонар беларускага паэта Міхася Васілька, які жыў на ёй. Помнік Чапаеву пры тым застаўся на месцы.

 

 

 

Падзяліцца

Апошнія запісы

Выйшла кніга пра ўсе старажытныя дамы Гродна

Кніга «Гродна. Біяграфія вуліц» выйшла ў гродзенскай друкарні Аляксандра Рыжага. Гэта вынік шматгадовай працы гродзенскіх…

29 снежня 2025

Чэргі на выезд з Беларусі ў ЕС растуць

У панядзелак, 29 снежня, на мяжы Беларусі і краін ЕС пачалі расці чэргі з аўто,…

29 снежня 2025

“Адданаму сэрцу” паабяцалі падарыць 15 вальераў да Новага года

Домік для бяздомных жывёл "Адданае сэрца" атрымае 15 вальераў. Такую заяву зрабіў блогер Дзмітрый Арлоў.…

29 снежня 2025

У былым скурвене на Васілька аднавілі старажытныя дзверы

Дом на вуліцы Васілька, 10 рэканструююць пад апарт-гатэль паводле праекта кампаніі «Інтэлстак інжынірынг». У Instagram…

29 снежня 2025

“Гроднаэнерга” будзе змагацца з птушкамі, якія садзяцца на прадпрыемства

"Гроднаэнерга" закупляе прылады адпужвання птушак. Гэта не першая такая закупка. На прадпрыемстве лічылі, што яны…

27 снежня 2025

Без чэргаў, але з допытамі. Як у святочныя дні ідуць справы на мяжы

Пры выездзе з краіны беларусы хутка праходзяць пашпартныя кантролі на граніцы з ЕС. Пасля вяртання…

26 снежня 2025