Вясна! У Гродне пачалі рамантаваць дарогі

У Гродне рамантуюць асноўныя гарадскія магістралі, паведамілі БЕЛТА ў КУП «Рамбудаўтадар». Першай была прыведзена ў парадак вул. Горкага. Тут ліквідавана больш за 700 кв.м ямаў. З 30 сакавіка дарожнікі пераходзяць на магістралі на ўездзе ў горад з боку трасы М6 Мінск-Гродна.

— Ямачны рамонт будзе весціся на вул. Белуша да Румлёўскага маста, а таксама ў раёне праспекта Касманаўтаў. Да пачатку работ спецыялісты праверылі і, дзе гэта было неабходна, паднялі ў адзін узровень з дарогай люкі ліўневай каналізацыі, — паведамілі ў КУП «Рамбудаўтадар». — Рамонт гарадскіх дарог набірае тэмп: пакуль працуе толькі адзін асфальтавы завод, і нестабільнае сакавіцкае надвор’е ўносіць свае карэктывы. Але недахопу ў матэрыяле для працы ў дарожнікаў у горадзе пакуль няма.

Неўзабаве рамонтныя брыгады будуць працаваць і на вуліцах з меншай інтэнсіўнасцю руху. На наступным тыдні ў Гродна прыбудзе першая ў вобласці універсальная машына, абсталяваная «тэрмасам» для асфальтавай сумесі, гарэлкай, іншым неабходным абсталяваннем. Яна дазволіць брыгадай з двух-трох чалавек аператыўна і якасна праводзіць рамонты на вузкіх, невялікіх вуліцах, дзе складана працаваць вялікай і цяжкай тэхніцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024