Аматарам «Аднакласнікаў»: самая «руская» сацсетка загаварыла па-беларуску

«Одноклассники» (рус.) атрымалі лакалізацыю на 15-ю мову: сацыяльная сетка прадставіла беларускую версію інтэрфейса. Беларуская мова стала даступная карыстальнікам на ўсіх платформах: у дэсктопнай і мабільнай версіях сацсеткі, а таксама ў мабільных праграмах ОК на iOS і Android.

Лакалізацыя сінхранізуецца на ўсіх платформах. Пасля ўключэння на любой з прылад беларуская мова аўтаматычна падключаецца на ўсіх астатніх версіях ОК карыстальніка.

Для лакалізацыі было перакладзена больш за 100 тысяч слоў. Пераклад закрануў не толькі элементы інтэрфейса, але і логіку работы часткі сэрвісаў - напрыклад, цяпер некаторыя падарункі можна знайсці пры дапамозе запытаў па-беларуску: «усміхніся», «цеплыня», «цацка» і іншых. Пасля ўключэння новай мовы паведамленні, у тым ліку па электроннай пошце, таксама прыходзяць па-беларуску. Цікава, што самым кароткім словам у інтэрфейсе аказалася «ў», а самым доўгім — «канфідэнцыяльнасць».

Сёння ўсе карыстальнікі ОК у Беларусі атрымалі паведамленні пра магчымасць пераходу на лакальную мову інтэрфейса, а для тых, хто ўжо пераключыўся, шапка сайту набыла вядомы традыцыйны арнамент.

Беларусь — другая краіна пасля Расіі па колькасці карыстальнікаў ОК: штомесячна сацыяльную сетку тут наведваюць 2,7 млн карыстальнікаў, гэта значыць, практычна кожны трэці жыхар рэспублікі. Ядро сацсеткі - гэта людзі 25−45 гадоў. Сярод маладой аўдыторыі карыстаецца папулярнасцю відэакантэнт — шоў з зоркамі і кіберспартыўныя стрымы, а таксама гульні. У 2018 годзе лічба праглядаў ролікаў і трансляцый у беларускіх карыстальнікаў, уключаючы стрымы ў OK Live, дасягнула 1 млрд у месяц.

Па дадзеных апытання ІАЦ, 68,8% карыстальнікаў сацсетак заявілі, што заходзяць менавіта ў ОК. У якасці любімага інтэрнэт-рэсурса беларусы таксама часцей за ўсё называюць «Одноклассники» (рус.) (11,6%).

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024