Працаўніца малочна-таварнай фермы угнала службовую «Ніву» і перакулілася на ёй. Што вырашыў суд?

Загадчыца малочна-таварнай фермы знаходзілася на працоўным месцы ў нецвярозым стане, а потым угнала службовую «Ніву». На гэтай машыне жанчына ўчыніла ДТЗ, аўто перакулілася. Сёння стала вядома, якім было рашэнне суда.

— Ніхто з работнікаў не змог спыніць начальніцу, і тая, віляючы з боку ў бок, выехала на дарогу агульнага карыстання, — паведамлялі абставіны здарэння ва УУС Гродзенскай вобласці.

Праз пару кіламетраў кіроўца 1980 года нараджэння не справілася з кіраваннем, машына перакулілася ў кювет.

Была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Угон».

Пракурор Іўеўскага раёна Аляксандр Шушляков паведаміў карэспандэнту Onliner, што, як было ўстаноўлена, жанчына наўмысна супрацьпраўна завалодала без мэты крадзяжу аўтамабілем Lada-21 214, што належыць малочна-таварнай ферме. Ключ знаходзіўся ў замку запальвання, ніхто працаўніцы не перашкодзіў сесці ў машыну і паехаць.

— Сваю віну яна прызнала цалкам. Паводле яе слоў, ніхто не даваў ёй дазволу на паездку і карыстацца службовым аўтамабілем не дазваляў. Акрамя таго, жанчына пацвердзіла, што знаходзілася за рулём у нецвярозым стане, — распавёў Аляксандр Шушляков.

Абвінавачаная паведаміла суду, што раскайваецца ў зробленым, і папрасіла строга яе не караць.

З улікам усіх абставінаў на падставе ч. 1 арт. 214 Крымінальнага кодэкса суд Іўеўскага раёна прызначыў абвінавачанай пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 35 базавых велічынь (892,5 рубля).

Прысуд можа быць абскарджаны і апратэставаны на працягу дзесяці сутак з моманту абвяшчэння.

Таксама, як паведаміў пракурор Іўеўскага раёна Аляксандр Шушляков, пасля падзей на патрабаванне пракуратуры раёна загадчыца фермы была вызвалена ад займаемай пасады.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024