У Гродне адкрыюць крызісны пакой

У Гродне 28 сакавіка адкрыецца крызісны пакой Чырвонага Крыжа для часовага размяшчэння тых, хто мае патрэбу ў дапамозе, і пацярпелых ад гвалту людзей. Пра гэта піша БелТА са спасылкай выконаўцу абавязкаў старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі БТЧК Наталлю Талкачову.

Пакой разлічаны на размяшчэенне шасці чалавек. У прыярытэце — жанчыны з дзецьмі з ліку бежанцаў і асоб без грамадзянства.

«Але калі такіх няма, то палажэннем прадугледжана, што дапамогу ў крызісным пакоі могуць атрымаць і грамадзяне Беларусі, пацярпелыя ад сэксуальнага і гендэрнага гвалту», — распавяла Наталля Талкачова.

Пакой створана Гродзенскай абласной арганізацыяй БТЧК па праекце «Зніжэнне рызыкі сэксуальнага і гендэрнага гвалту сярод / ў дачыненні да уразлівых уцекачоў / асобаў, якія шукаюць прытулак / вымушаным перасяленцам у Гродзенскай вобласці» пры фінансавай падтрымцы Праграмы малых грантаў амбасады ЗША ў Беларусі і прадстаўніцтва УВКБ ААН у Беларусі.

Пасля цырымоніі адкрыцця крызіснага пакоя запланаваны круглы стол па абмене досведам для спецыялістаў Беларускага Чырвонага Крыжа і цэнтраў часовага размяшчэння ўцекачоў з Віцебска, Гомеля, Брэста, Гродна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024