Каб скрасці аўто, хлопцы сур’ёзна падрыхтаваліся. Але нешта пайшло не так

У гарадскім пасёлку Радунь Воранаўскага раёна ў мясцовага жыхара скралі аўтамабіль «Audi 100». Гэта здарылася ўначы 23 сакавіка. Аператыўнікі крымінальнага вышуку Воранаўскага РАУС высветлілі асобы падазраваных і знайшлі скрадзеную машыну. Падазраваныя 1998,2001 і 2002 года нараджэння расказалі праваахоўнікам, як ішла падрыхтоўка да крадзяжу і што яны планавалі зрабіць з аўтамабілем.

Каля двух тыдняў таму двое грамадзян 1998 і 2001 гадоў нараджэння заўважылі ў гарадскім пасёлку Радунь на вуліцы Савецкая 108Б тры няспраўныя аўтамабілі. З іх ім спадабаўся «Audi 100». Маладыя людзі высветлілі, што ў транспартным сродку адсутнічае акумулятар, няма паліва, ды яшчэ і здзьмутыя колы, таму ім давялося падрыхтавацца.

За некалькі дзён да здзяйснення крадзяжу маладыя людзі купілі паліва, скралі акумулятар, таксама знайшлі помпу для колаў. Яны прыйшлі ў двор і вырашылі, што выпраўляць машыну на месцы будзе небяспечна, лепш адштурхаць яе ў бок, але ўдваіх гэта аказалася зрабіць няпроста, таму падазраваныя паклікалі на дапамогу свайго знаёмага 2002 года нараджэння.

Маладыя людзі напампавалі колы, паставілі скрадзены акумулятар і залілі ў бак паліва, але ўсё ішло не зусім гладка. У аўтамабіля была зламаная бензапомпа, таму завесці яго не ўдалося. Падазраваныя схавалі транспартны сродак у дварах, знялі нумарныя знакі, зламалі іх і закапалі.

У далейшым яны хацелі перафарбаваць аўтамабіль, адрамантаваць яго, а затым прадаць, але бізнес план сарвалі супрацоўнікі міліцыі. Крымінальная справа ўзбуджаная па частцы другой артыкула 205 крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — «Крадзеж».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024