У Гродне адкрываецца крама Fix Price з коштамі ад 50 капеек

Гандлёвых кропак «фікс прайс», дзе ўвесь асартымент прапануецца па фіксаваных цэнах, у Гродне стане больш. Першая ў нашым горадзе крама расійскай гандлёвай сеткі Fix Price адкрыецца ў чацвер, 28 сакавіка, піша «Вячэрні Гродна».

Яна запрацуе ў гандлёвым цэнтры на Пушкіна, 31, на месцы дыскаўнтэра «Капеечка». Зараз ідуць апошнія падрыхтоўкі.

Як распавялі ў краме, яна будзе працаваць з 9:00 да 21:00 штодня. Цэны — рубель, два і тры. Будуць тавары і па 50 капеек. Адметная асаблівасць — можна купіць прадукты харчавання. Напрыклад, вафлі, цукеркі, іншыя непсавальныя тавары. У «Еўрашопе» або «Усё за капейкі» падобны асартымент не прадстаўлены.

Даведка

Fix Price — найбуйнейшая расійская гандлёвая сетка ў фармаце фіксаванай цэны. Налічвае больш за 3 тысячы магазінаў, у Беларусі - каля 30. Адзіны ў Гродзенскай вобласці магазін сеткі быў адкрыты ў лістападзе 2018 гадоў ў Слоніме.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024