Глядзіце, якія татуіроўкі рабілі гродзенцы да Дня Волі

Напярэдадні Дня Волі гродзенская тату-майстрыца Юлія Кульба, вядомая ў Гродне як Pipetka, прапанавала татуіроўкі ў нацыянальным стылі з вялікай зніжкай. 24 сакавіка ў студыю прыйшлі 9 чалавек. Самай папулярнай татуіроўкай была выява бел-чырвона-белага сцяга.

«У дзень акцыі ў нас было запісана 10 чалавек, але ў адной дзяўчыны не атрымалася. Таму дзевяць гродзенцаў скарысталіся такой магчымасцю. Падштурхоўваюць людзей да такіх татуіровак патрыятычныя пачуцці, жаданне паказаць сваю прыхільнасць да пэўных поглядаў, ну і, вядома ж, само свята».

Глядзіце, якія татуіроўкі рабілі гродзенцы да Дня Волі

 

Юліі 31 год. Дзевяць з іх яна прафесійна займаецца тату. Разынкай ейнай творчасці стала «беларуская» серыя. У яе ўваходзяць выявы Кастуся Каліноўскага, Тадэвуша Касцюшкі, Уладзіміра Караткевіча, Сяргея Міхалка, міфалагічныя персанажы кшталту пячорніка, русалкі, лесавіка, а таксама беларускія арнаменты, каласы з валошкамі, буслы і сімвал Гродна — алень святога Губерта.​

У студыі “Мроя”, якой кіруе дзяўчына, увесь час дзейнічае 25% зніжка на тату нацыянальнай тэматыкі.

 

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: