У Мінску журналіст вывесіў БЧБ-сцяг ў сябе ў акне. Прыехаў пад’ёмнік, каб яго зняць

Журналіст «Белсата» і радыё «Рацыя» Вітаўт Сіўчык вывесіў у сябе ў акне насупраць плошчы Перамогі бел-чырвона-белы сцяг. Ён правісеў тры гадзіны, перш чым да дома прыехаў пад’ёмнік з люлькай. Людзі з яго спрабавалі зняць або спілаваць дрэўка са сцягам. Сіўчык вёў трансляцыю таго, што адбываецца, у сябе ў фэйсбуку, піша TUT.BY.

З Фэйсбуку Вітаўта Сіўчыка

Сцяг правісеў каля трох гадзін, пасля чаго ў дзверы пачалі грукаць невядомыя, а да хаты пад’ехаў пад’ёмнік з люлькай.

Фото из фейсбука Витовта Сивчика
з Фэйсбуку Вітаўта Сіўчыка

Па словах Сіўчыка, ён зараз дома на бальнічным пасля аперацыі на назе і яму складана перасоўвацца па кватэры. Ён распавёў, што людзі ўнізе не назваліся, а толькі пракрычалі: «Здымай сцяг! Ён не дзяржаўны!»

Фото из фейсбука Витовта Сивчика
З Фэйсбуку Вітаўта Сіўчыка

Калі людзі з пілой падняліся да яго акна, ён зняў сьцяг.

– Яны дагэтуль знаходзяцца пад маім домам. Чакаю, пакуль ад’едуць, тады зноў вывешу, – сказаў журналіст у 15.40.

Вывешваць бел-чырвона-белыя сцягі на вокны 25 сакавіка заклікалі арганізатары гродзенскага канцэрта да Дня Волі.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: