Навіны

«Луч» дорыць зніжкі: адкрыццё новай фірменнай крамы «Луч»

22 сакавіка па вул.Савецкая, 6 у Гродне адкрываецца новая фірмовая крама «Луч». У дзень адкрыцця і ўсе выходныя «Луч» дорыць пакупнікам зніжкі ў памеры 20% на ўвесь асартымент.

Мужчынскія, жаночыя і дзіцячыя наручныя гадзіннікі, механічныя і кварцавыя, будзільнікі: у краме «Луч» велізарны выбар калекцый на любы густ.

Жаночы гадзіннік «Нюд» — кветкавая і рамантычная калекцыя. Яна спадабаецца тым, хто аддае перавагу мінімалізму і чысціні нюдавых адценняў. Гэтая пяшчотная серыя мае трывалую заднюю крышку з нержавеючай сталі і надзейны механізм калібра 18.01. У якасці ўпрыгожвання на ёй выгравіравана кветка: півоня, гартэнзія, анемона або эхеверыя.

Новая лімітаваная калекцыя брэнда «Мова» заснавана на ўнікальнасці беларускай мовы, асаблівасцях яе гучання і напісання. Асаблівыя для беларускага алфавіту літары «дж», «дз» лаканічна ўпісваюцца ў цыферблат мадэляў калекцыі: мяккая ў большасці выпадкаў [ДЗ '] на жаночай мадэлі і цвёрдая ўпэўненая [ДЖ] на мужчынскай.

Калекцыя мініяцюрных Аднастрэлачнікаў упрыгожыць запясце любой дзяўчыны. Разнастайнасць тэкстур і кветак дазволіць падабраць сваю мадэль пад любы выпадак.

Шырокая лінейка самых розных «Аднастрэлачнікаў», калекцыя «Дрэва», «Рэтра» і многія-многія іншыя калекцыі гадзіннікаў Вы можаце паглядзець, ацаніць, прымерыць у фірмовай краме «Луч», размешчанай на вул.Савецкай, 6!

А з 22 па 24 сакавіка пакупнікоў чакае яшчэ і зніжка ў памеры 20% на ўвесь асартымент. Будзем рады кожнаму з Вас!


ООО «Минсчкий часовой завод»

УНП 100 230 391

Падзяліцца
Меткі: рэклама

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024