Не танныя, а даступныя: у Гродне адкрылася кавярня, дзе ўсё па 1,5 рублі

У пятніцу 22 сакавіка на Савецкай, 29 адкрылася кафэ «Hotfix», дзе кліентам прапануюць усё па 1,5 рублі. Hrodna.life удалося пагутарыць з прадстаўніком сеткі кафэ і даведацца, чаму яны выбралі такі фармат установы.

У «Hotfix» усе дэсерты і напоі па адной фіксаванай цане: і мафіны, і чызкейк, і сэндвічы. Кава, чай і какава таксама каштуюць 1,5 рублі (ёсць выключэнні для аб’ёмаў пабольш — яны па 2,5 рублі). Дзеля гэтай установы прыйшлося пераязджаць краме «Еврошоп».

«У нас не нізкія цэны, а даступныя, — распавядае дырэктар па аперацыйнай дзейнасці сеткі кафэ „Hotfix“ Фаўсціна Томас. — Калі мы гаворым таннае, то і думаем, што тавар такі ж, але ў нас ён якасны. Для нас спецыяльна нарыхтоўваюць усё ў Італіі. Мы лічым, што на каву беларусы робяць занадта вялікую нацэнку і гэта несправядліва. Мы ж робім тую цану на прадукт, якая і павінна быць. Больш за год мы працуем у Мінску і зараз вырашылі выбірацца ў іншыя гарады краіны».

Плануецца, што ў Гродне кафэ «Hotfix» адкрыецца яшчэ і ў гандлёвым цэнтры OldCity.







Падзяліцца
Меткі: ежамесцы

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024