У Гродне напярэдадні канцэрту да Дня Волі павесілі камеры відэаназірання

Камеры ўсталявалі ў Каложскім парку, дзе мясцовыя ўлады дазволілі зладзіць мітынг і канцэрт з 13.00 да 17.00.

Карэспандэнты belsat.eu заўважылі, што ў Гродне, у Каложскім парку, на слупах усталявалі камеры відэаназірання. Менавіта ў тым месцы, дзе будзе стаяць сцэна.

У Гродне напярэдадні канцэрту да Дня Волі павесілі камеры відэаназірання

Такія ж камеры ўсталяваныя на дарозе на ўезд у парк.

23 сакавіка ў Гродне ў Каложскім парку адбудзецца святочны канцэрт #БНР101. Арганізатары Павел Белавус і Эдуард Пальчыс заклікаюць усіх ехаць у горад над Нёмнам. Арганізатары плануюць для наведнікаў шмат забаваў. Канцэрт і мітынг дазволены ўладамі.

На святочным канцэрце выступяць Лявон Вольскі, «Крама», «Dzieciuki», Зміцер Вайцюшкевіч і «Дай дарогу». Плануецца, што на свяце будуць гродзенскія і мінскія фудтракі. На імпрэзу абяцаюць пашыць больш за 100 сцягоў, каб раздаць наведнікам.


Да 101-годдзя БНР: гродзенка прапануе нацыянальныя тату па супердэмакратычнай цане

Гродзенскім студэнтам загадалі падчас Дня Волі ісці на пары або ехаць дамоў

“Палітычная” алея і мінскія фудтракі. Падрабязнасці пра Дзень Волі ў Гродне

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

У Гродне напярэдадні канцэрту да Дня Волі павесілі камеры відэаназірання

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: