На Кургане Славы з’явіцца надпіс з кветак «Слава героям»

Як горад будзе ўпрыгожаны да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, распавёў дырэктар Зелянбуда Валерый Коўш, піша «Вячэрні Гродна».

Паводле яго слоў, на Кургане Славы з’явіцца надпіс «Слава героям», высаджаная з 21 тысячы чырвоных кветак, а крыху вышэй на схіле ўсталююць выяву ордэна Вялікай Айчыннай вайны, упрыгожаную жоўтымі і чырвонымі кветкамі, дыяметрам 8 метраў.

Святочныя канструкцыі ў выглядзе пяціканцовых зорак усталююць каля танка на Савецкай плошчы, у парку імя Жылібера. У горадзе пачнуць высаджваць дрэвы ў кантэйнерах: саджанцы апусцяць у драўляныя ёмістасці з бетоннымі кольцамі. Дрэвы будуць расці ў кантэйнерах, не ўкараняючыся ў глебу, таму ў выпадку земляных работ дрэва не ссякуць, а пераставіць на іншае месца. Кантэйнеры з саджанцамі рабіны, клёну, дуба і іншых дрэў усталююць на Савецкай, Ажэшкі і плошчы Леніна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024