Лукашэнку запрасілі, а Пуціна – не. У Польшчы рыхтуюцца адзначыць угодкі пачатку ІІ Сусветнай вайны

Belarussian President Alexander Lukashenko attends a joint news conference with his Venezuelan counterpart Nicolas Maduro following their meeting at the Independence Palace in Minsk, Belarus October 5, 2017. REUTERS/Vasily Fedosenko

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда запрасіў Аляксандра Лукашэнку на ўрачыстасці з нагоды 80-годдзя пачатку ІІ Сусветнай вайны. Вялікая міжнародная сустрэча мае адбыцца 1 верасня ў Варшаве, піша Свабода.  Інфармацыю пацвердзілі ў Канцылярыі прэзідэнта Дуды.

“Польшча будзе ўшаноўваць гэтую дату разам з краінамі, з якімі мы сёння блізка супрацоўнічаем на карысць міру ў свеце паводле прынцыпаў міжнароднага права. Да іх адносяцца краіны NATO, ЕС і «Усходняга партнёрства», у тым ліку і Беларусь, як чалец апошняй ініцыятывы”. Запрашэнні накіравалі ўсім кіраўнікам дзяржаваў. Адпаведнае асабістае запрашэнне атрымаў і Аляксандр Лукашэнка.

На ўрачыстасьці ў Варшаву не запрасілі Уладзіміра Пуціна. Як паведаміў Блажэй Спыхальскі, прэс-сакратар прэзыдэнта Польшчы, «Алгарытм запрашэння на гістарычную гадавіну ня быў гістарычным», а запрашэньні маюць сучасны, а не гістарычны характар.”

Меркаваннем польскага журналіста з Гродна Анджэя Пачобута, запрашэнне беларускага прэзідэнта на такую падзею – гэта цалкам нармальна сітуацыя. “Лукашэнку і раней запрашалі ў Польшчу, ён наведваў Аўшвіц. Зараз запрасілі прэзідэнтаў паводле акрэсленага кола, у тым ліку з “Усходняга партнерства”, дзе ёсць Беларусь і няма Расіі”. Меркаваннем Пачобута, запрашэнне можна разглядаць як сведчанне паляпшэння адносінаў паміж Беларуссю і Захадам.  “Калі б не было цяперашняга пацяплення, маглі б знайсці нагоду, каб не запрашаць. Але нейкія зрухі ёсць. Гэта [запрашэнне] – рэакцыя на  змены”.

Летась Аляксандар Лукашэнка таксама  атрымліваў асабістае запрашэнне ад  Эмануэля Макрона на ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны. Тым разам замест яго ў Парыж паехаў Міхаіл Мясніковіч.

У лістападзе 2017 года Лукашэнка праігнараваў запрашэнне на саміт «Усходняга партнёрства» у Брусэлі.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: