«Есці хочацца не толькі ў цэнтры». Бістро з хатнімі абедамі адкрылі на ўскрайку Гродна

Апоўдні 20 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё бістро «Абед-Буфет». Наведвальнікі імпрэзы маглі самі праверыць, што можна атрымаць на абед за 3,5 рублі і якія дадаткі да яго можна ўзяць бясплатна.

Умяшчальнасць новай установы харчавання — да 80 чалавек. Абацаюць, што бістро будзе працаваць і на абслугоўванне ахвотных паабедаць і для тых, хто б хацеў арганізаваць банкет.

Таксама прапануюць абеды на вынас і дастаўку ежы ў офіс. Праўда, замову на дастаўку прымаюць пры колькасці ад 20 абедаў.

У дзень адкрыцця бістро прапанавалі 2 супы, 8 салатаў ці закусак і 6 гарачых страваў з гарнірамі, а таксама морсы і кампоты. У продажы ёсць пірагі ды іншая свежая выпечка. Адна з фішак установы — бясплатныя запраўкі для салатаў і соўсы для гарачага. Іх можна браць колькі хочаш.

«Канечне, тут прамзона, але таксама ёсць шмат арганізацый, супрацоўнікам каторых трэба нейдзе абедаць, — расказваюць у адделе маркетынгу ТАА „Атлантык“. — З іншага боку, для тых, хто перамяшчаецца па горадзе на аўтамабілі і хоча смачна і нядорага пад’есці гэта таксама добрая прапанова».

Агулам кажуць, што ў новай установе можна будзе атрымаць абслугоўванне і ежу больш высокага ўзроўню па коштах звычайнай сталоўкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024