Спадчына

Здымак на фоне каланчы ў 1944: мантаж ці арыгінальная задумка фатографа?

Цікавы здымак вайскоўца на фоне пажарнай каланчы ў Гродне паказала Hrodna.life чытачка Яна Вараб’ёва. На фатаграфіі яе дзядуля Міхаіл Лашак. Падобных здымкаў з Гродна мы раней не бачылі. Расказваем гісторыю вайскоўца і фатаграфіі.

Міхаіл Сцяпанавіч Лашак нарадзіўся ў 1918 годзе ў вёсцы Дзекалавічы (Гродзенскі раён). Палкоўнік войска польскага, служыў у савецкім войску. Пасля вайны быў артылерыстам. Памёр у 1977 годзе і пахаваны ў Варшаве.«Фотаздымкі Міхаіла Лашака захоўваюцца ў нашым сямейным альбоме, але інфармацыі пра яго мала. Толькі тое, што памятае бабуля, — распавядае Яна Вараб’ёва. — У 1940-м годзе Міхаіла Сцяпанавіча прызвалі ў савецкую армію, падчас вайны ён быў удзельнікам Сталінградскай бітвы. Атрымаў шматлікія раненні, трапіў у шпіталь. У 1944 годзе за заслугі перад бацькаўшчынай трапіў на пабыўку ў Гродне. Праз некаторы час, паколькі ён ведаў польскую мову, адправіўся добраахвотнікам у Войска польскае, створанае ў СССР. Пасля вайны жыў у Варшаве, там і памёр».

Сярод фатаграфій Міхаіла Лашака вылучаецца адна — на фоне пажарнай каланчы. Сёння, у эпоху мабільных тэлефонаў і прафесійных камер, не кожны гродзенец зможа зрабіць падобную. Міхаіл стаіць на парапеце моста, які вядзе да Старога замку, а на фоне — пажарная каланча, да якой ён быццам дакранаецца рукой.«Фатаграфія з каланчой вылучаецца сярод іншых, яна незвычайная. Падобных здымкаў я ніколі не бачыла», — дадала Яна.

Мост да Старога замку ў 1930-я гг. На яго парапеце стаяў Міхаіл Лашак
Сёння паўтарыць здымак з каланчой праблематычна. Па-першае, мост зачынены, бо ідзе рэканструкцыя Старога замка, па-другое, на парапетах з’явіўся скатная дашак, па-трэцяе, паўтараць падобнае небяспечна.

З нагоды фатаграфіі з каланчой, думкі ў рэдакцыі Hrodna.life падзяліліся: хтосьці кажа, што здымак гэта мантаж, а хтосьці -
што фатограф проста знайшоў ўдалы ракурс. А што думаеце вы?

Руслан Кулевіч паспрабаваў, не атрымалася… Міхаіл Лашак стаяў бліжэй да пачатку моста

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024