Навіны

Ударылі сякерай і цэглай: на выходных у Гродне пацярпелі сабакі

Кастрычніцкі РАУС праводзіць праверку ў дачыненні да жорсткага абыходжання з жывёлай у Гродне. На выходных на вуліцы Азёрская шаша сабаку ўдарылі цэглай, а на вуліцы Галовічы забілі пасля ўдару сякерай.

У міліцыі паведамілі, што гаспадар, вярнуўшыся дадому на Азёрскую шашу, заўважыў, што ў яго гадаванца разбітая галава, пашкоджана вока. Меркавана жывёлу ўдарылі цэглай па галаве. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Яшчэ адзін выпадак з жывёламі адбыўся ў двары прыватнага дома па вуліцы Галовічы. Там у 49-гадовага мясцовага жыхара жыве сем сабак. У нядзелю днём два з іх выбеглі з-за агароджанай тэрыторыі і забеглі ў двор да суседа. 33-гадовы гаспадар дома хацеў прагнаць іх. Адзін уцёк, а іншы ўкусіў яго за правую руку, пасля чаго схаваўся. Праз некалькі хвілін пацярпелы ў кустах убачыў сабаку, узяў сякеру і абухом нанёс жывёле некалькі ўдараў. Перакінуўшы сабаку праз плот да суседа, мужчына сам выклікаў міліцыю і расказаў пра здарэнне гаспадару гадаванца. Атрыманыя траўмы прывялі да гібелі сабакі. Праводзіцца праверка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024