Навіны

З Беластока да Варшавы за гадзіну: у Польшчы зноў будуць мадэрнізаваць чыгунку

Паміж Варшавай і Лоддзю плануюць пабудаваць Цэнтральны Камунікацыйны Порт, які стане рэвалюцыйным для чыгункі і авіяцыі рашэннем. Хуткасць спалучэнняў паміж гарадамі значна паскорыцца.

Цэнтральны Порт гэта перадусім цалкам новы аэрапорт, які да 2027 года заменіць дзеючы зараз варшаўскі аэрапорт імя Шапэна. Порт павінен спалучаць усе элементы грамадскай камунікацыі, у тым ліку чыгунку. Падарожжа з Беластока ў Варшаву цягніком зараз доўжыцца больш за 2 гадзіны, а пасля мадэрнізацыі скараціцца да 1 гадзіны 15 хв. Таксама гэта дазволіць упісаць Беласток у сетку міжнародных спалучэнняў. Пра гэта расказаў на сустрэчы ў Беластоку дэпутат польскага сейму з Падляшскага ваяводства Яцэк Жалек.


Колькі людзей скарысталі хуткі цягнік Мінск-Гродна


Агулам плануецца пабудаваць па ўсёй краіне 1300 км новых чыгуначных ліній. Паводле раней агучанай Польскай чыгункай інфармацыі, хуткасці чыгункі павінны дасягнуць 200−230 км/г. Кошт будаўніцтва лініі на тэрыторыі Падляшша складзе 4 млрд злотых (930 млн еўра). Кошт будаўніцтва Цэнтральнага Камунікацыйнага Порту — 35 млрд злотых (8,1 млрд еўра).


Цягнік Гродна-Глівіцэ адмяняюць. Аднаўляецца злучэнне з Кракавам

Падзяліцца

Апошнія запісы

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024

Графік школьных чвэрцяў і канікулаў на 2024/2025 навучальны год апублікавалі ў Беларусі

Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала графік навучальнага года 2024/2025 для беларускіх школьнікаў.…

21 мая 2024

Грузчык з Гродна пацярпеў ад перапрацовак: спачатку не адпускалі з працы, а потым звольнілі па артыкуле

Гродзенец працаваў грузчыкам у краме - верагодна, "Еўраопце". Мужчыну звольнілі за прагул. Ён палічыў сваё…

20 мая 2024

Экстрэмісцкія фармаванні, затрыманні ў Слоніме, восьмы суд над пенсіянерам. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Двух гродзенцаў прызналі ўдзельнікамі экстрэмісцкіх фармаванняў. У Слоніме за фота татуіроўкі затрымалі пару. Пенсіянера Васіля…

20 мая 2024

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024