Глядзіце, як два гады таму гродзенцы выйшлі на акцыю пратэсту супраць дэкрэта № 3

Два гады таму ў Дзень канстытуцыі 15 сакавіка ў цэнтры Гродна прайшла акцыя пратэсту. Каля 800 гродзенцаў выказалі сваю незадаволенасць уладам у сувязі з прыняццем «закона аб дармаедах».

Акцыя пратэсту не была дазволена ўладамі, арганізатары былі затрыманыя напярэдадні акцыі. Іх асудзілі на 13−15 сутак, іншыя актывісты атрымалі штрафы. У выніку было асуджана 12 чалавек.

Нягледзячы на ​​адсутнасць лідараў, у парк Жылібера 15 сакавіка прыйшло некалькі сотняў чалавек. Пратэстоўцы адправіліся на плошчу Леніна да будынка гарвыканкама, там да іх далучыліся яшчэ людзі.

На плошчы Леніна да пратэстоўцаў для дыялогу выйшлі прадстаўнікі Гродзенскага гарвыканкама і запрасілі зацікаўленых у актавую залу. Некалькі чалавек пайшлі ў гарвыканкам, астатнія засталіся на плошчы, але неўзабаве разышліся. Пасля акцыі былі затрыманыя некалькі чалавек.






Акцыя 15 сакавіка была самай масавай з акцый супраць «дэкрэта аб дармаедах», якія праходзілі ў Гродне зімой і вясной 2017 года. Акцыі пратэсту прайшлі тады па ўсёй краіне. У выніку ўлады замянілі дэкрэт № 3 больш мяккім дэкрэтам № 1.


Аплату камуналкі на поўных тарыфах для «дармаедаў» адклалі на месяц

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024