У Крэўскім замку развалілася частка новай муроўкі. Архітэктар дапускаў такі вынік

Фота Сяргея Гапона, які першым заўважыў, што ў замку нешта не так.

У апошнія выхадныя абвалілася частка кансервацыйнай муроўкі Крэўскага замка каля паўднёва-заходняга кута. Гэтую частку сцяны абкладалі камянямі ў самым канцы мінулага года. На сваёй старонцы ў фэйсбуку сітуацыю растлумачыў супрацоўнік НАН Беларусі, заўсёдны кіраўнік летніх раскопак у Крэве, Алег Дзярновіч, піша “Рэгіянальная газета”.

Пра здарэнне Алег паведаміў навуковаму кіраўніку праекта Уладзіміру Сіняўскаму. Архітэктар прызнаўся, што тэарэтычна дапускаў такі вынік, бо гэты кавалак муру кансервавалі ў самым канцы 2018 года, калі ўжо былі першыя маразы. Гэты фрагмент новай муроўкі падмарозіла, і ён не вытрымаў сёлетніх веснавых перападаў.

– Што ж, гэтая гісторыя яшчэ раз паказвае, наколькі важна вытрымліваць тэхналогіі, – кажа Алег.

Зараз Белрэстаўрацыя распрацоўвае меры, каб ліквідаваць абвальванне.

У Крэўскім замку развалілася частка новай муроўкі. Архітэктар дапускаў такі вынік

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: