Навіны

Хакейны «Нёман» даведаўся, хто будзе яго супернікам у паўфінале чэмпіянату Беларусі

Супернікам гродзенскай каманды ў паўфінале чэмпіянату Беларусі стане салігорскі «Шахцёр», які 13 сакавіка абыграў у чвэрцьфінальнай серыі «Металург».

Каманда з Салігорска далучылася да «Нёмана», «Юнацтва» і «Дынама-Маладзечна», якія выйшлі ў паўфінал раней. Пары за выхад у фінал будуць выглядаюць наступным чынам: «Юнацтва» — «Дынама-Маладзечна» і «Нёман» — «Шахцёр». Пераможцы паўфінальных серый разыграюць галоўны трафей сезона, прайграўшыя — бронзавыя медалі.

Каманда Сяргея Пушкова уступіць у барацьбу за пуцёўку ў фінал 20 і 22 сакавіка ў Гродне. 24 і 26 чысла каманды згуляюць у Салігорску. Калі камандам спатрэбіцца пяты матч серыі, ён пройдзе 28 сакавіка ў Гродне, шосты — 30-га на лёдзе «Шахцёра», сёмы — 1 красавіка на пляцоўцы «Нёмана».

Гродзенскі «Нёман» 11 сакавіка забяспечыў сабе пуцёўку ў паўфінал плэй-оф чэмпіянату Беларусі. Тады ў чацвёртым матчы чвэрцьфінальнай серыі чырвона-чорныя апынуліся мацней за «Ліду» — 3:2. (4:0)

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024