Гродзенцаў запрашаюць паўдзельнічаць у новым экалагічным чэленджы і ачысціць берагі Нёмана

Гродзенцаў запрашаюць паўдзельнічаць у новым чэленджы і ачысціць берагі Нёмана ад смецця. Экалагічная акцыя пройдзе ў нядзелю, 17 сакавіка, піша TUT.BY.

У апошні час у інтэрнэце набірае папулярнасць экалагічны флэшмоб Trashtag Challenge. Карыстальнікаў заклікаюць правесці на прыродзе маштабную ўборку, а затым падзяліцца вынікамі ў сацыяльных сетках з адмысловым хэштэгам #trashtag. Напрыклад, нядаўна ў рамках чэленджа валанцёры прыбралі адну з самых брудных бухт планеты – Манілу, якая знаходзіцца на Філіпінах.

Гродзенцы вырашылі не адставаць ад усяго свету і далучыцца да экалагічнага флэш-мобу.

– У нас таксама хапае месцаў, якія патрабуюць уборкі, – кажа старшыня грамадскай арганізацыі «Экаманіторынг» Яўген Філімонаў. – У нядзелю мы плануем ачысціць ад смецця берагі Нёмана. Старт акцыі – 15.00. Кропка збору – набярэжная насупраць будынка БІПа. Перад уборкай сфатаграфуемся, як было, а потым – як стала. Выкладзем фотасправаздачу ў інтэрнэце. Спадзяемся, што наш прыклад стане натхняльным для гродзенцаў.

Да акцыі ўжо цяпер далучыліся студэнты гродзенскага ўніверсітэта. Эколагі будуць, акрамя ўборкі, раздаваць улёткі рыбакам пра забароны на вылаў рыбы падчас нерасту.

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: